Reform.news

Тэатральнае кам’юніці запрашае на сустрэчу з прадстаўніком Міжнароднай сеткі сучаснага перфарматыўнага мастацтва

Reform.news · 27 августа 2023, 20:37

https://reform.news/378995-2/

Беларускае тэатральнае кам’юніці запрашае на сустрэчу з Маргарытай Пецці, прадстаўніцай Міжнароднай сеткі сучаснага перфарматыўнага мастацтва (IETM), глабальнай культурнай арганізацыі.

У планах камунікацыі — магчымасці і бенефіты ўдзелу ў сетцы для беларускіх дзеячаў тэатра.

Таксама збіраюцца абмеркаваць спецыфіку працы IETM як членскай арганізацыі і функцыі арганізацыі і яе ролю ў сегменце перфарматыўных мастацтваў на міжнародным узроўні.

Нагадаем, што 7—9 верасня ў Варшаве адбудзецца ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Беларускага інстытута тэатра. Беларускае тэатральнае кам’юніці праводзіць шэраг сустрэч у рамках падрыхтоўкі да канферэнцыі.

Сустракаюцца па спасылцы ў ZOOM

30 жніўня 14.00 СЕТ / 15.00 Мінск

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама