Полк Каліноўскага апублікаваў фота са сцягам Першага Слуцкага палка

З нагоды 102-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну полк Каліноўскага апублікаваў фота са сцягам Першага Слуцкага палка стральцоў. Паўстанцы атрымалі яго напрыканцы снежня 1920 года.

«Дзень герояў! Частка вучэбнай роты Палка Каліноўскага аддае даніну пашаны героям Слуцкага збройнага чыну», — гаворыцца ў каментары падраздзялення да фотаздымка.

Нагадаем, 27 лістапада 1920 года жыхары Слуцкага павета ўчынілі антыбальшавіцкае паўстанне дзеля незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Была арганізаваная 1-я Слуцкая брыгада стральцоў БНР у складзе двух палкоў. Паўстанцы вялі баявыя дзеянні супраць бальшавікоў да 31 снежня 1920 года.

Зварот да беларусаў з нагоды памятнай даты напісала і Святлана Ціханоўская.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.