Прэм’ера новага твора беларускай кампазітаркі Вольгі Падгайскай адбудзецца ў Новым тэатры ў Варшаве

Культура
Фота: nowyteatr.org.

«Адсутнасць неба» — так называецца новы твор беларускай кампазітаркі Вольгі Падгайскай, які прагучыць у варшаўскім Новым тэатры 29 лістапада ў межах сумеснага канцэрта.

Беларуская аўтарка сімфанічных, харавых, інструментальных, вакальных, вакальна-інструментальных твораў Вольга Падгайская напісала «Адсутнасць неба» пад уплывам падзей ва Украіне. Гэтаксама значным імпульсам для стварэння п’есы для кампазітаркі сталася перапіска і сяброўскія стасункі з беларускім менеджэрам, палітзняволеным Аляксандрам Васілевічам, які ў лютым 2022-га быў вызвалены пасля 17 месяцаў зняволення.

Пра тое, як нараджаўся твор, Вольга распавяла ў інтэрв’ю Reform.by.

Калі размаўляла з Сашам […], то спытала яго пра неба за кратамі: якога яно колеру? Мне хацелася напісаць твор пра гэта неба. А Саша адказаў, што неба ў турме няма. Твор, які я зараз пішу, так называецца: «Адсутнасць неба».

У выніку п’еса атрымоўваецца не пра турму, а пра такі стан, — падзялілася музыкант. — Мне прыбачыўся сон, нібыта ўсё неба пакрытае чорнымі самалётамі. З іх выскокваюць парашутысты са зброяй і адразу пачынаюць страляць у бяззбройных людзей. На зямлі — паніка страшэнная, сапраўднае пекла. А неба — няма, таму што замест яго — суцэльная зброя. Але ўсё заканчваецца добра […].

«Адсутнасць неба» будзе выконвацца варшаўскім камерным ансамблем.

Гэтаксама на канцэрце прагучаць прэм’еры іншых кампазітараў: «Акіяна недастаткова» для трынаццаці выканаўцаў (Ocean is not enough) Войтэка Блехарца, «Рэйв» для камернага ансамбля (Rave na zespół kameralny) Максіма Каліноўскага, «Рацыянальныя мелодыі» (Rational Melodies) Тома Джонсана, «Вуайерысты» для голасу, святла і камернага ансамбля (Voyelles) Паўла Мікеціна.

Падрабязней даведацца пра падзею, якая, нагадаем, адбудзецца 29 лістапада, можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: