25 лістапада ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане адбудзецца вечарына з нагоды з’яўлення выдавецтва “Скарына” (Skaryna Press).
Першым выданьнем «Скарыны» стала кніга класіка ўкраінскай літаратуры Агатангела Крымскага “Бэйруцкія апавяданьні” ў беларускім перакладзе Уладзіслава Гарбацкага. Перакладчык прыме ўдзел у вечарыне, разам з сябрамі рэдакцыйнай калегіі і старэйшай навуковай супрацоўніцай Нацыянальнай бібліятэкі Украіны Надзіяй Стрышанэць.
Арганізатары абяцаюць цікавую гутарку, продаж новых і старых кніг, куратарскі тур па выставе “Няскораныя”.
Выдавецтва «Скарына» створана ў 2022 годзе пры судзеянні Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны.
“Цягам стагодзьдзяў Лёндан быў адным з цэнтраў беларускага кнігадруку. Мы працягваем гэтую традыцыю”, – паведамляецца на сайце выдавецтва.
Уваход задарма, ахвяраванні на Скарынаўскую бібліятэку вітаюцца. Патрэбна рэгістрацыя!
Адрас: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: