22 лістапада а 7 раніцы да рэдактара незалежнага сайта beshankovichi.by Георгія Станкевіча ў вёску Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёна прыехалі міліцыянты, – паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Яго павезлі ў райцэнтр, каб правесці ператрус у кватэры, дзе ён даўно не жыве. Сілавікі распытвалі Георгія пра рух «За Свабоду».
З яго ўзялі падпіску, што ён не будзе парушаць крымінальнае заканадаўства, у прыватнасці артыкул 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»). Праз некалькі гадзін самі ж супрацоўнікі міліцыянты прывезлі яго дадому.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: