У Адэсе адкрылася выстава плакатаў Уладзіміра Цэслера

Культура
Уладзімір Цэслер. Бронь. Фота; Fb Vladimir Tsesler.

У Адэскім Музеі заходняга і ўсходняга мастацтва ў межах фестывалю дакументальнага кіно «1084. На мяжы» адкрылася выстава вядомага беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера.

«Запрашаем адэсітаў паглядзець на вострыя візуальныя творы — супраць вайны, супраць «рускага міру», супраць дыктатуры і таталітарызму», – паведамляецца ў фэйсбуку музея. Беларускага творцу прадстаўляюць як культавую фігуру пратэснага мастацтва ў Беларусі, а ў 2022 годзе — аднаго з самых яркіх аўтараў антываенных выказванняў у выглядзе плаката.

У Адэсе адкрылася выстава плакатаў Уладзіміра Цэслера
Уладзімір Цэслер. Чорная метка. Фота; Fb Vladimir Tsesler.

Выстава павінна была адкрыцца ўчора, 21 лістапада, але з-за адключэнняў святла адкрыццё перанеслі. У якасці кампенсацыі арганізатары выклалі таймлапс з працэсам мантавання экспазіцыі.

У Адэсе адкрылася выстава плакатаў Уладзіміра Цэслера
Мантаж выставы. Фота: t.me/adesa_bel

І выстава Цэслера, і фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы» выконваюць аднолькавыя функцыі­ – будуюць масты і наладжваюць стасункі паміж двума народамі.

Фестываль прадстаўляе гледачам пляцоўку, з мэтай пашырыць веды адно пра аднаго і знайсці тое, што нас яднае, каб пераадолець ўзаемны недахоп інфармацыі.

Кінапраграма фестывалю паказвае рэальнасць, у якой існуюць героі з Украіны і Беларусі.

Каманда таксама збірае ахвяраванні на ВАК-апараты.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: