Стужка «Away» (Прэч) адзначаная ў катэгорыі «Лепшы кароткаметражны фільм».
Яна распавядае пра 16-гадовых украінскіх уцекачоў Андрэя і Алісу, якія дапамагаюць у школе для дзяцей бежанцаў у Будапешце.
Журы ўзнагародзіла працу Руслана Фядотава з наступнай фармулёўкай: «Смелы фільм, у якім мы адчуваем дзёрзкі погляд рэжысёра і пяшчоту, з якой ён сочыць за сваімі героямі. Мы адчуваем наступствы вайны праз успаміны, жэсты, выразы».
Летась Руслан Фядотаў атрымаў узнагароду на IDFA за поўнаметражны фільм «Куды мы едзем?», заснаваны на назіраннях на працягу года за пасажырамі маскоўскага метро.
Руслан Фядотаў — расійскі і беларускі рэжысёр, аператар, сцэнарыст, прадзюсар. Нарадзіўся 28 красавіка 1988 года ў Магілёве. Пачаў здымаць дакументальнае кіно ў 15 гадоў. Закончыў Маскоўскую школу новага кіно.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: