«Мы не даруем»: дыяспара беларусаў свету зняла відэа ў памяць пра Рамана Бандарэнку

Два гады таму, у ноч з 11 на 12 лістапада, быў забіты Раман Бандарэнка.

Забойцы маладога мастака дасюль не пакараныя.

Героі не паміраюць ­– іх памятаюць і прысвячаюць ім песні і мастацкія творы. Беларуская дыяспара з ўсяго свету зняла відэа ў памяць пра Рамана Бандарэнку.

У ім беларусы з розных гарадоў свету перадаюць адно аднаму свечку ў памяць пра Рамана. «Мы не даруем» ­­– гэтымі словамі заканчваецца сусветны ланцуг памяці і салідарнасці. А напрыканцы згадваюцца ўсе забітыя і закатаваныя падчас пратэстаў і турэмнага зняволення ў 2020–2021 гадах: «Мы ніколі не павінны забыцца на смерць Рамана і не маем права супакоіцца, пакуль яго забойцы не будуць пакараныя справядлівым судом. Вечная памяць забітым!» – такімі словамі суправаджаецца відэа.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!