Reform.news

Беларускі «TeamТэатр» пакажа ў Варшаве новы спектакль «3@.мова», заснаваны на старажытных рытуалах

Reform.news · 11 ноября 2022, 11:01

https://reform.news/337162-belaruski-teamtjeatr-pakazha-varshave-novy-spektakl-3-mova-zasnavany-na-starazhytnyh-rytualah/

11 і 12 лістапада «TeamТэатр» пакажа спектакль, заснаваны на замовах — старадаўнім, знікаючым жанры вуснай народнай творчасці, якому здаўна прысвойваюцца містычныя якасці. «3@.мова» — гэта спроба адрадзіць архаічныя традыцыі i надаць ім якасці сучаснай лічбавай эпохі.

Ідэя — Максім Шышко, музыка — Мікіта Залатар, гук/святло — Андрэй Бардухаеў-Арол. Акцёры: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч.

Спектакль адбудзецца ў Тэатры TR, Marszałkowska 8, Варшава.

Білеты можна набыць тут.

 

Реклама