Reform.news

Андрэй Хадановіч заспявае песні Леанарда Коэна ў Гданьску

Reform.news · 7 ноября 2022, 08:33

https://reform.news/336603-andrjej-hadanovich-zaspjavae-pesni-leanarda-kojena-gdansku/

Сёння, 7 лістапада, у Гданьску Андрэй Хадановіч заспявае песні Леанарда Коэна і прачытае яго вершы ў сваіх перакладах.

«Алілуя», «Гатэль Чэлсі», «Знакаміты сіні плашч», «Танчы да канца любві», «Я ўвесь твой» і іншыя коэнаўскія шэдэўры загучаць па-беларуску.

Таксама прагучаць легендарныя «Муры», якія вельмі пасуюць да горада ­– калыскі «Салідарнасці», ды іншыя песні Яцэка Качмарскага.

Мерапрыемства пад назвай «Заўсёды твой, Коэн» пачнецца ў 18.00, Targ Rakowy, 5/6

Уваход вольны!

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама