Reform.news

У Стоўбцах адкрылі помнік Якубу Коласу

Reform.news · 3 ноября 2022, 20:05

https://reform.news/336356-u-sto-bcah-adkryli-pomnik-jakubu-kolasu/

Аўтары помніка – беларускія скульптары Іван Міско, Сяргей Логвінаў і Уладзімір Піпін. Яны выйгралі конкурс, у якім удзельнічалі 15 праектаў. Неабходнай умовай будучай кампазіцыі была «адпаведнасць лепшым традыцыям класічнага і беларускага манументальнага мастацтва».

Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы. Цяпер месца яго нараджэння знаходзіцца ў межах Стоўбцаў. Помнік адкрылі на вуліцы Цэнтральнай.

Реклама