Сёння, 30 кастрычніка, у Музеі Вольнай Беларусі пройдзе канцэрт-прэзентацыя новага выдання кнігі «(Не)расстраляныя».
Кніга «(Не)расстраляныя», дзе сабраныя гісторыі жыцця, выбраныя творы і архіўныя здымкі беларускіх пісьменнікаў, рэпрэсаваных сталінскім рэжымам, пабачыла свет у лютым 2021 года ў мінскім выдавецтве «Янушкевіч». У продаж паступіла ўсяго 100 асобнікаў.
Экспертамі «Радыё Свабода» гэты выдавецкі праект быў названы «Кнігай году» ў жанры non-fiction, а таксама атрымаў прэмію імя Алеся Адамовіча (уручаецца Беларускім ПЭН-цэнтрам за найлепшыя публіцыстычныя выданні).
Другое выданне «(Не)расстраляныя» выйшла ў беластоцкім выдавецтве «Kamunikat».
На канцэрце-прэзентацыі ў Музеі Вольнай Беларусі будуць гучаць проза Міхася Зарэцкага і фельетоны Анатоля Вольнага, вершы Міхася Чарота, Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова. А таксама музыка ў выкананні Алеся Дзянісава, Chornabrova, Relikt, будуць гучаць кампазіцыі на вершы рэпрэсаваных паэтаў.
З прамовамі выступяць ганаровыя госці: Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні; Павел Латушка, кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета; Артур Міхальскі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі.
Падчас прэзентацыі можна будзе набыць новае выданне «(Не)расстраляных». Фундацыя «Kamunikat» на пляцоўцы Музея Вольнай Беларусі зладзіць продаж і іншых беларускіх кніг.
Мерапрыемства пачнецца а 18.00 у Музеі Вольнай Беларусі, вуліца Foksal, 11.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: