Заўтра, 22 кастрычніка, варшаўскі Цэнтр беларускай салідарнасці запрашае на адкрыццё кніжнай выставы. На ёй можна будзе набыць кнігі беларускіх выдаўцоў, а гэтаксама трапіць на прэзентацыю зборніка вершаў «Канстытуцыя» Ганны Янкута ды выступ Васіля Дранько-Майсюка.
«Рэжым Лукашэнкі вынішчае ў Беларусі ўсё нацыянальнае, бо бачыць у гэтым непасрэдную пагрозу для сваёй улады. Трапілі пад удар і беларускія выдаўцы, якія зараз не маюць магчымасці друкаваць кнігі на нашай Радзіме і тым самым будаваць падмурак па-сапраўднаму нацыянальнай краіны. У гэтай сітуацыі ЦБС не мог застацца ў баку, — тлумачыць сваю пазіцыю ЦБС. — На базе Цэнтра было вырашана адкрыць сталую кніжную выставу, дзе можна будзе выбраць і замовіць кнігі ад беларускіх аўтараў і выдаўцаў», — падкрэслівае інстытуцыя.
Уваход на выставу 22 кастрычніка — вольны. Урачыстае адкрыццё прасторы адбудзецца а 19.00.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram