Букераўскую прэмію атрымаў пісьменнік са Шры-Ланкі за раман пра місію ў замагільным свеце

Культура
Падчас уручэння прэміі. Фота: reuters.com

Стаў вядомы лаўрэат Букераўскай прэміі за 2022 год – пісьменнік са Шры-Ланкі Шэхан Карунацілака, які атрымаў яе за раман «Сем месяцаў Маалі Алмейды». У ім распавядаецца пра памерлага фатографа, які выконвае місію ў замагільным жыцці. Падзеі адбываюцца на Шры-Ланцы падчас Грамадзянскай вайны. Галоўны герой, ваенны фатограф, аказваецца на тым свеце і мае сем месяцаў, каб разгадаць таямніцу сваёй смерці і знайсці схованку з фотаздымкамі.

Паводле журы, гэта кніга – «метафізічны трылер, тагасветны нуар, які размывае межы не толькі розных жанраў, але і жыцця і смерці, цела і духу».

Урачыстая цырымонія ўручэння прэміі прайшла ў Лондане.

Букераўская прэмія – адна з самых прэстыжных літаратурных узнагарод, якая ўручаецца за лепшы раман, напісаны на англійскай мове. Пераможца атрымлівае чэк на суму 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Упершыню ўручэнне ўзнагароды адбылося ў 1969 годзе.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: