Reform.news

Выдавецтва «Папуры» перавыдала коласаўскую «Новую зямлю» з ілюстрацыямі беларускай мастачкі Лізаветы Лянкевіч

Reform.news · 16 октября 2022, 12:32

https://reform.news/333820-vydavectva-papury-peravydala-kolasa-skuju-novuju-zjamlju-z-iljustracyjami-belaruskaj-mastachki-lizavety-ljankevich/

Слынная паэма Якуба Коласа «Новая зямля» атрымала новае візуальнае прачытанне. Выдавецтва Papury.bel перавыдала знакаміты твор з ілюстрацыямі беларускай мастачкі Лізаветы Лянкевіч.

Лізавета Лянкевіч — маладая беларуская мастачка і кніжны графік, дзякуючы працам якой вядомыя творы беларускай літаратуры набываюць новыя жыцці. У даробку аўтаркі — праца над «Палескімі рабінзонамі» Янкі Маўра, «Азбукай» Рыгора Барадуліна, за якую яна атрымала Прэмію Цёткі; сёння ілюстрацыі Лізаветы ўпрыгожылі коласаўскую паэму «Новая зямля».

Як патлумачыла выдавецтва, гэта падарунак для чытачоў яно падрыхтавала да 140-годдзя беларускага класіка, што адбудзецца ў лістападзе. На дадзены момант гатовыя сігнальныя экзэмляры, сама кніга з’явіцца на сайце выдавецтва і ў кнігарнях пасля 20 кастрычніка.

Фота: facebook.com/papury.bel.

— Мы атрымалі сігнальныя экзэмпляры і спяшаемся падзяліцца з вамі радасцю. Шэдэўр айчыннай літаратуры, цар-звон беларускай паэзіі, энцыклапедыя народнага жыцця, першы беларускі раман у вершах, адысея беларускай літаратуры, беларускі нацыянальны эпас… Так у розныя часы крытыкі і літаратуразнаўцы пісалі пра гэты твор. Чакаем! Хутка з’явіцца ў продажы, — анансавалі выхад, мяркуючы па фатаграфіях, шыкоўнага выдання супрацоўнікі «Папуры».

Сачыць за навінамі выдавецтва можна тут.

Фота: facebook.com/papury.bel.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама