Reform.news

Сайт Budzma.org не адкрываецца ў Беларусі

Reform.news · 27 сентября 2022, 18:35

https://reform.news/331172-sajt-budzma-org-ne-adkryvaecca-belarusi/

Вядомы культурніцкі медыярэсурс «Будзьма беларусамі!» даступны ў Беларусі толькі праз VPN.

«Маем тэхнічныя праблемы, спрабуем іх вырашыць», — пракаментавалі блакіроўку сайта «будзьмаўцы» ў сваіх сацсетках.

На дадзены момант ні сайт Budzma.org, ні сацсеткі грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» не ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх рэсурсаў. «Чытаць «Будзьму!» бяспечна», — падкрэсліваюць журналісты.

“Будзьма беларусамі!” – гэта грамадская культурніцкая кампанія, якая дзейнічае з мэтай паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Кампанія была заснавана ў 2008 годзе. Сайт Budzma.org — унікальная на сёння пляцоўка для аб’яднання беларускай грамадзянскай супольнасці; на ім друкуюцца навіны пра беларускую культуру, інтэрв’ю, гайды, гістарычныя матэрыялы, меркаванні беларускіх арт-дзеячаў і дзяячак.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама