Падчас правядзення 15-га Цэнтральна- і ўсходнееўрапейскага кінафестывалю ў Люксембургу (з 6 па 23 кастрычніка) адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Супольнасць».
Яна будзе прысвечана пачуццю салідарнасці, блізкасці і датычнасці. «Супольнасці, да якіх мы належым, у значнай ступені фармуюць тое, як мы глядзім на свет, што мы лічым нормай і каго мы прымаем у нашу групу, а каго не», – пазначана ў анатацыі.
Сярод фатографаў, запрошаных куратаркай Мартай Шыманскай да ўдзелу ў выставе, – Яўген Атцецкі з серыяй фатаграфій пра дваровую супольнасць часоў беларускай рэвалюцыі – Плошчу Перамен. Яўген – былы жыхар мінскага пратэснага двара, ён зафіксаваў яго гісторыю супраціву.
Цалкам праект пра Плошчу Перамен складаецца з трох частак: мультымедыйнага сайта, фотакнігі і выстаў.
Каталог выставы ў Люксембургу можна паглядзець тут.
Адкрыццё адбудзецца ў культурным цэнтры Neumünster 6 кастрычніка ў 17.30.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram