Reform.news

Мурал з «Дыджэямі перамен» з’явіўся ў Беластоку

Reform.news · 20 сентября 2022, 10:47

https://reform.news/330211-mural-z-dydzhjejami-peramen-z-javi-sja-belastoku/

Мастак Сяргей Стальмакоў у дворыку па вуліцы Сянкевіча побач з прасторай MediaPortBelarus узнавіў мурал з «Дыджэямі перамен». Гэта копія легендарнага мінскага мурала «Плошча Перамен», што з’явіўся ў мінскім двары пасля таго, як гукарэжысёры Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі напярэдадні выбараў 6 жніўня 2020 года на афіцыйным канцэрце каля кінатэатра «Кіеў» уключылі песню Віктара Цоя «Перамен».

Такім чынам, аўтар працы – мінскі дызайнер ­і актывіст дыяспары Сяргей Стальмакоў  –  стварыў у Беластоку месца для беларусаў, дзе можна згадаць тое пачуццё салідарнасці і яднання, а паралельная Беларусь за межамі краіны ўзбагацілася яшчэ на адзін аб’ект.

 

Реклама