Дзейнасць Даўжэнка-цэнтра ў Кіеве можа быць адноўлена

Культура
Фота: dovzhenkocentre.org

17 жніўня стала вядома, што Дзяржаўнае агенцтва Украіны па пытаннях кіно выдала загад аб рэарганізацыі Даўжэнка-цэнтра – вядомага кінаархіва, які займаецца захаваннем і папулярызацыяй нацыянальнага кіно.

Дэ-факта гэта азначае ліквідацыю Нацыянальнага кінаархіва. Згодна з загадам, усе фільмы з калекцыі і маёмасць цэнтра павінны быць перададзены дзяржаўнай установе «Навуковы цэнтр кінематаграфіі Украіны», асноўным відам дзейнасці якога з’яўляецца «вышэйшая адукацыя» і які з’яўляецца правапераемнікам «Навуковага цэнтра развіцця турызму».

Петыцыя з заклікам адмяніць рэарганізацыю Даўжэнка-цэнтра была пададзеная 17 жніўня. У яе тэксце заяўляецца, што рэарганізацыя або перадача калекцыі Нацыянальнага кінаархіва Цэнтру кінематаграфіі («фэйкавай установе») з’яўляецца фактычнай ліквідацыяй кінаархіва. А гэта нанясе «велізарны ўдар па культурнай спадчыне і міжнародным іміджы ўкраінскай улады, асабліва падчас вайны, калі Украіна змагаецца за ўласную ідэнтычнасць».

Па стане на 14 верасня петыцыя набрала неабходныя для разгляду 25 тысяч галасоў.

Цяпер хадайніцтва павінна быць разгледжана Кабінетам Міністраў Украіны.

Цэнтр Даўжэнкі з’яўляецца найбуйнейшым кінаархівам ва Украіне. У структуру цэнтра таксама ўваходзяць кінафонд, Музей кіно, выдавецтва, кнігарня, мультыдысцыплінарная прастора «Сцэна 6», кінагалерэя і адзіная ва Украіне кінакапіравальная лабараторыя з цэласным кіналічбавым цыклам.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: