Reform.news

Памёр Жан-Люк Гадар, піянер французскай «новай хвалі»

Reform.news · 13 сентября 2022, 19:00

https://reform.news/329404-pamjor-zhan-ljuk-gadar-pijaner-francuzskaj-novaj-hvali/

Ва ўзросце 91 года памёр адзін з найвялікшых рэжысёраў Жан-Люк Гадар. Яго першы поўнаметражны фільм «На апошнім дыханні» ў 1959-м пазначыў прыход у кіно новага пакалення кінематаграфістаў, з іншым стылем і светапоглядам.

Тэарэтык кіно Дамінік Пайні адгукнуўся на смерць рэжысёра наступнымі словамі: «Мы бачым свет праз бінокль Гадара… Ён адзін з вялікіх інтэлектуалаў, адзін з вялікіх маралістаў, адна з вяршынь ХХ стагоддзя. І ён ведаў, як здзейсніць пераход у ХХІ стагоддзе».

Гадар — аўтар амаль 130 рэжысёрскіх работ, сярод якіх «Пагарда», «Кітаянка», «Альфавиль», «Імя Кармэн» і іншыя шэдэўры.

Реклама