У Кіеве бульвар Дружбы народаў хочуць перайменаваць у бульвар імя Лізаветы ІІ
Reform.news · 10 сентября 2022, 13:47
https://reform.news/329054-u-kieve-bulvar-druzhby-naroda-hochuc-perajmenavac-u-bulvar-imja-lizavety-ii/Адпаведная петыцыя з’явілася на сайце Кіеўскага гарадскога савета.
Ініцыятар прапановы — кіеўлянін Олександр Леонаў у сваім звароце пазначае, што нябожчыца каралева Вялікабрытаніі Лізавета ІІ прыклала шмат намаганняў для падтрымкі Украіны. Таму яе імя вартае ўвекавечвання ў Кіеве і іншых гарадах Украіны.
Гэтаксама спадар Олександр прапануе перайменаваць у гонар Лізаветы ІІ і плошчу Герояў Вялікай Айчыннай вайны.
На дадзены момант петыцыя сабрала больш за дзве сотні подпісаў.
Каралева Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ды каралеўстваў Садружнасці Лізавета ІІ памерла 8 верасня на 97-м годзе жыцця. Яна кіравала краінай семдзесят гадоў.
Сёння яе сын Чарльз афіцыйна абвешчаны каралём Вялікабрытаніі Карлам ІІІ.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
