Айцішнік і digital-мастак Віктар Кулінка, асуджаны да трох гадоў калоніі, аказаўся адным са стваральнікаў мурала з выявай Шабунеўскага ў Гомелі
Reform.news · 6 сентября 2022, 09:05
https://reform.news/328503-ajcishnik-i-digital-mastak-viktar-kulinka-asudzhany-da-troh-gado-kalonii-akaza-sja-adnym-sa-stvaralnika-murala-z-vyjavaj-shabune-skaga-gomeli/Гомельскі абласны суд асудзіў 31-гадовага digital-мастака Віктара Кулінку да 3 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле абвінавачання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Гомельскаму мастаку інкрымінавалі перасылку фотаздымка калоны расійскай вайсковай тэхнікі ў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».
Віктар Кулінка — адзін са стваральнікаў знакамітага мурала са Станіславам Шабунеўскім, выбітным гомельскім архітэктарам пачатку ХХ стагоддзя, рэпрэсаваным савецкай уладай. Віктар дапамагаў у стварэнні дэталізаваных малюнкаў і распрацоўцы кампазіцыі будучага мурала, які з’явіўся на вуліцы Кірава ў 2013 годзе – паведамляе інтэрнэт-партал «Флагшток».
