Ва Украіне збіраюць сродкі на аднаўленне разбуранай падчас вайны культурнай спадчыны

В мире
Нацыянальны літаратурна-мемарыяльны музей Георгія Скаварады ў вёсцы Скаварадынаўка Харкаўскай вобласці пасля абстрэлу 7 мая 2022 года. Фота: restore.mkip.gov.ua.

Ва Украіне пад патранажам Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі запрацавала платформа «Захавайце ўкраінскую культуру», на ёй будуць збіраць грошы на аднаўленне культурнай спадчыны.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расіяне разбурылі і пашкодзілі 469 аб’ектаў культурнай спадчыны. Страты дасягнулі сотні мільёнаў грыўняў.

На платформе ёсць апісанне разбуранага культурнага помніка, маштабы пашкоджанняў і сума сродкаў, неабходная для аднаўлення.

Ва Украіне збіраюць сродкі на аднаўленне разбуранай падчас вайны культурнай спадчыны
«Карабельный» дом культуры ў вёсцы Лукашы Кіеўскай вобласці. Фота: culturecrimes.mkip.gov.ua.

«Далучыцца можа кожны, важны любы ўклад. Гэтак жа, як мы збіраем на дроны для войска, мы можам збіраць на захаванне і аднаўленне нашай культурнай спадчыны», – паведамляе міністр культуры Аляксандр Ткачэнка.

Усе сродкі збіраюць на спецыяльным рахунку, адкрытым Міністэрствам культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны ў Нацыянальным банку. Іх накіруюць на ахову, эвакуацыю, абарону і захаванне культурных каштоўнасцей, падтрымку дзейнасці ўстаноў культуры і мастацтва, якія пацярпелі ў выніку баявых дзеянняў.

Падтрымаць аднаўленне культурнай спадчыны можна тут.

Сведчанні злачынстваў супраць украінскай культуры размяшчаюцца на адмысловым сайце.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: