У сённяшнім звароце да суайчыннікаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў у «выжыванцы» з арнаментам ад Рафіны Базловай.
Рафіна Базлова — беларуская мастачка, вядомая сваімі сучаснымі арт-праектамі, у якіх з дапамогай вышыўкі распавядаецца гісторыя беларускіх пратэстаў ды гвалту ўладаў у дачыненні да мірных дэманстрантаў у 2020 годзе. Апошні праект вядомай аўтаркі, якая жыве ў Празе, прысвечаны беларускім палітзняволеным.
Пасля пачатку вайны ва Украіне Руфіна Базлова стала вышываць падзеі ў суседняй краіне. На вышыванцы, якую апрануў Уладзімір Зяленскі, «выяўлены» танкі, БТР і ўкраінцы, якія трымаюцца за рукі.
Сама кашуля — колеру хакі — з’яўляецца вырабам украінскай майстэрні Indiposhiv — яны спецыялізуюцца на стварэнні мужчынскіх касцюмаў, кашуляў і аксесуараў ручной працы. Майстэрня першай напісала Рафіне Базловай і прапанавала ёй калабарацыю.
«Выжыванка» — вольны тэрмін, які нарадзіўся ў выніку спалучэння двух словаў: «вышыванка» і «выжыць». Так на адной з выстаў творы мастачкі назвала адна аўтарка.
Інтэрв’ю Reform.bу з Руфінай Базловай можна пачытаць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram