Ва Украіне ліквідуецца Даўжэнка-цэнтр — вядомы кінаархіў, які займаецца захаваннем і папулярызацыяй нацыянальнага кіно

Культура
Фота: mbr.com.ua.

Загад аб рэарганізацыі інстытуцыі выдала Дзяржаўнае агенцтва Украіны па пытаннях кіно. Гэта рашэнне Даўжэнка-цэнтр (Довженко-Центр:Dovzhenko Centre) успрыняў як «дэ-факта» ліквідацыю нацыянальнага кінаархіва, які з 1994 года паслядоўна займаўся захаваннем, даследаваннем і папулярызацыяй украінскага кіно».

Згодна з распараджэннем Дзяржкіно, усе фільмы з калекцыі і маёмасць Цэнтра імя Даўжэнкі павінны быць перададзены Дзяржаўнай установе «Навуковы цэнтр кінематаграфіі Украіны», асноўны від дзейнасці якой — «вышэйшая адукацыя». Са структуры Цэнтра павінна быць выдзелена Дзяржаўнае прадпрыемства «Украінская анімацыйная студыя», якой будуць перададзены аўтарскія правы на ўкраінскую анімацыю, — імі зараз валодае Цэнтр. Аб магчымым звальненні супрацоўнікі Цэнтра павінны быць папярэджаны, — говорыцца на старонцы інстытуцыі ў сацсетках.

«Такім чынам, Дзяржкіно ўскладае адказнасць за ўнікальную кінематаграфічную спадчыну Украіны на дэ-факта «спячую» ўстанову, якая не вядзе ніякай дзейнасці з моманту заснавання ў часы Януковіча ў 2011 годзе, не мае штату, адпаведных кампетэнцый, сайта і г. д.», — падкрэслівае каманда Цэнтра.

У загадзе аб рэарганізацыі не згадваюцца кінаархіў і музейныя калекцыі ўстановы, якія падпадаюць пад дзеянне асобнага заканадаўства.

«Перадача калекцыі нацыянальнага кінаархіва з высокай рэпутацыяй у свеце фальшывай установе — гэта вялікі ўдар па міжнародным іміджы ўкраінскага ўрада», — лічыць кінаінстытуцыя.

Ці варта казаць, што рашэнне Дзяржкіно выклікала вялікую хвалю абурэння ўкраінскай кінасупольнасці, якая разумее значнаць дзейнасці вядомай кінаўстановы.

Нагадаем, што Цэнтр імя Даўжэнкі, які знаходзіцца ў Кіеве — найбуйнейшы і адзіны міжнародна прызнаны кінаархіў Украіны, які захоўвае больш за 10 000 найменняў (больш за 60 000 адзінак захоўвання) мастацкіх, дакументальных, анімацыйных украінскіх і замежных фільмаў, больш за 24 000 архіўных дакументаў па гісторыі ўкраінскага кіно, і больш за 400 музейных экспанатаў. Адзіны прадстаўнік Украіны ў Міжнароднай федэрацыі кінаархіваў (FIAF).

Яго калекцыя па каштоўнасці і аб’ёме роўная калекцыям Нацыянальнага мастацкага музея Украіны, Музея Ханенкі, Музея гісторыі Украіны, Бібліятэкі імя Вярнадскага і з’яўляецца найбуйнейшым у свеце зборам твораў украінскага кінамастацтва.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: