Эксперыментам з выявай падзяліўся ў сваіх сацсетках мастак і дызайнер Павел Пілавец.
Творца папрасіў штучны інтэлект #Midjoyrney намаляваць гербы гарадоў Беларусі ў выглядзе ілюстрацый з фэнтэзійнымі героямі.
Для назваў беларускіх гарадоў мастак выкарыстаў адмысловы шрыфт беларускага дызайнера Дзяніса Серабракова.
Кожна ілюстрацыя ўтрымлівае звесткі пра тое, што выяўлена на гербе горада, часам — дату яго атрымання.
Многія беларусы назвалі эксперымент Паўла Пілаўца натхняльным і файным. Незвычайныя геральдычныя выявы-постары проста зараз набіраюць у праглядах.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram