Сябры і калегі прэзентавалі персанальную старонку беларускага філосафа — matskevich.org.
Уладзімір Мацкевіч ужо 365 дзён знаходзіцца за кратамі — ён быў затрыманы роўна год таму, 4 жніўня 2021 года, у сваёй кватэры.
«Уладзімір Мацкевіч — публічны інтэлектуал, і ў яго вялізны масіў тэкстаў, выступаў, дыскусій. Кожны раз, калі мы думаем пра цяперашні, і асабліва пра заўтрашні дзень, мы ўзнаўляем, што ён ужо працаваў над гэтай тэмай. Сёння мы пазбаўлены магчымасці напрасткі размаўляць з ім, але можам быць разам у развагах, можам выкарыстоўваць і развіваць тое інтэлектуальнае багацце, якое ў нас ёсць», — запрашаюць пазнаёміцца з даробкам філосафа яго паплечнікі.
«Мацкевич-философ сегодня стоит там же, где и стоял — у Доски, охраняя идеи и исправляя имена», — трапна выказаўся пра пазіцыю мысляра ў актуальным моманце палітолаг Андрэй Ягораў.
На сайце можна знайсці кнігі, лекцыі, выступы, курсы, падкасты і эсе беларускага інтэлектуала. Масіў тэкстаў сузаснавальніка Лятучага ўніверсітэта, аўтара публікацый аб палітыцы, культуры, трансфармацыі адукацыі будзе далей папаўняцца.
За мінулы год былі апублікаваныя дзве кнігі Уладзіміра Мацкевіча — «Отвечая за себя. Записки философа с вредным характером» і «Свобода и мышление. Эссе о гражданском обществе», — іх гэтаксама можна знайсці на сайце.
Гэтаксама зараз ідзе праца над аўдыяверсіяй кнігі «Свобода и мышление. Эссе о гражданском обществе», дадае навіну Беларуская рада культуры. Над аўдыякнігай працуюць: прадзюсар і гукарэжысёр Яўген Дзячэк, культурны аналітык Максім Жбанкоў, акцёр-купалавец Алег Гарбуз, за збор сродкаў і рэкламу адказвае анлайн-хаб «Нацыя Лідараў».
Падтрымаць ініцыятыву на Kickstarter.com можна тут.
Нагадаем, што 23 чэрвеня 2022 года Уладзімір Мацкевіч быў прыгавораны да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У лютым, праз паўгады зняволення, мысляр трымаў галадоўку 13 дзён з патрабаваннем перадаць яго справу ў суд і назначыць дату судовага разбіральніцтва. Ён дамогся таго, што яго справа была зрушана з «мёртвай кропкі».
«Сначала свободным становится мышление, затем оно делает свободным всё остальное», — вядомая тэза беларускага інтэлектуала.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: