У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны — фотарэпартаж

Культура
Фота: Reform.by.

У мястэчку Лынтупы Дзень святой Ганны — свята, якое асабліва ўшаноўваецца. Сёння, 24 ліпеня, у мясцовым Касцёле Святога Апостала Андрэя з нагоды ўрачыстасцяў прайшла святочная імша. На галоўнай плошчы ладзіліся гулянні.

Святая Ганна (Saint Anne) — у хрысціянстве маці Багародзіцы, бабуля Іісуса Хрыста, жонка святога Іаакіма (St. Joachim), якая нарадзіла дачку цудоўным чынам пасля доўгіх гадоў бяздзетнага шлюбу.

Шанаванне Святой Ганны ў Лынтупах сягае ў гісторыю касцёла і месца. 26 ліпеня 1900 года ва ўрачыстаць маці Багародзіцы ксёндз малітоўнага дома Мацей Бугяніс пасвяціў вуглавы камень. Тым самым было распачата будаўніцтва новага касцёла на месцы драўлянага, які згарэў на пачатку ХХ стагоддзя.

У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Касцёл Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. Фота: Reform.by.

Сёння ў Андрэеўскім касцёле захоўваецца ікона «Святая Ганна» канца XVII – пачатку XIX стагоддзяў.

Святая Ганна лічыцца апякункаю сямейнага жыцця, жанчыны і нараджэння, а гэтакама майстрыц і майстроў.

Калі крыху зазірнуць у гісторыю святой Ганны, то мы даведамся простыя рэчы, — распавёў пра Апякунку падчас святочнай службы ксёндз Алег. — Святая Ганна паходзіла са святарскай сям’і. Была вельмі паможнай, шмат служыла, дапамагала. Яна выйшла замуж у 24 гады, сведчыць гісторыя яе жыцця. Але была ў яе вельмі балючая праблема — не было дзяцей. Але яна малілася аб гэтым, не расчароваўлася, не адкідвала Бога, а наадварот служыла Богу яшчэ больш. Як Іаакім. І ў 45 гадоў у яе нарадзілася дзіця. Мы можам уявіць, наколькі ў святой Ганны была трывалая малітва. І я прашу вас не адкідваць малітвы, а ісці з ёй, і ставіцца да людзей, як святая Ганна.

У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.
У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.
У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.
У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.

На галоўнай плошчы Лынтупаў адбыліся народныя гулянні, працаваў кірмаш мясцовых майстроў. Свята наведала сотні чалавек.

У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.
У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.
У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.
У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.
У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.
У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.
У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.

Лынтупскі храм сёння гэтаксама вядомы тым, што ў ім служыць ксёндз Аляксандр Баран, які быў затрыманы ў сакавіку гэтага года за «несакцыянаванае пікетаванне» і «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пробашч прабыў за кратамі шэсць сутак.

У Лынтупах сёння святкавалі Дзень святой Ганны - фотарэпартаж
Фота: Reform.by.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by в Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: