Аргкамітэт Прэміі імя Ежы Гедройця – найбуйнейшай незалежнай літаратурная прэміі Беларусі — абвясціў пра пачатак новага сезону.
Нагадаем, што ўзнагарода ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Сёлета да ўдзелу традыцыйна прымаюцца кнігі, выдадзеныя на беларускай мове ўпершыню ў 2021 годзе ў папяровым або электронным варыянце. Але таксама можна падаць творы, выдадзеныя цягам 2020 года, якія не бралі ўдзел у конкурсе летась.
Абмежаванні для аўтараў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў адсутнічаюць. Тэрмін прыняцця заявак — па 31 ліпеня (да 22.00 па беларускім часе).
Лаўрэатамі самай галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды ў Беларусі ў розныя гады станавіліся: «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец, «Libido» Ільі Сіна, «Танцы над горадам» Уладзіміра Арлова, «Быў у пана верабейка гаварушчы» Змітра Бартосіка, «Завяршыць гештальт» Максіма Шчура ды іншыя творы.
Заснавальнікі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў, Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Мінску.
Падрабязней пра ўмовы падачы можна дазнацца тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: