Coldplay выканаў хіт «Океана Ельзи» на канцэрце ў Варшаве

Брытанскі калектыў Coldplay на ўчорашнім (8 ліпеня) канцэрце ў Варшаве выканаў кампазіцыю ўкраінскага гурта «Океана Ельзи» «Обіймі».

Як зазначаюць гледачы шоу, музыканты Coldplay праспявалі песню разам з хлопцам, якога яны «выпадкова сустрэлі на ўзбярэжжы Віслы».

Лідар брытанскага рок-гурта Крыс Марцін шчыра прызнаўся, што не разумее тэкст кампазіцыі, але яна яму вельмі даспадобы.

На сцэне падчас выканання «Обіймі» на мікрафоне быў замацаваны ўкраінскі сцяг.

Аўтар відэа — Eugene Zhyvchik.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!