У амерыканскім саборы распавядуць беларускія сны пра… Аляксандра Лукашэнку

В мире
Праца Аліны Блюміс. “Concrete Poems”, 2022. #concretewood installation view “Borders and Bruises” @annazorinagallery

It Is What It Isn’t («Гэта тое, чаго няма») — пад такой назвай заўтра, 25 чэрвеня, у Саборы Кірыла Тураўскага ў Брукліне адкрываецца экспазіцыя беларускага мастацтва. Адзін з самых запамінальных твораў выставы, з якога і распачнецца падзея  — перформанс Таццяны Заміроўскай Dream («Сон»): падчас яго вядомая пісьменніца і мастачка зачытае апісанні «дыктатарскіх сноў» пра… сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.

Суправаджацца чытанне будзе харавымі спевамі – своеасаблівы заклік да вышэйшых сіл. Таццяна Заміроўская збірала гэтыя сны шмат год, каб асэнсаваць, як у калектыўнай падсвядомасці беларусаў развіваюцца славесныя і візуальныя вобразы Аляксандра Лукашэнкі. Яе выступ будзе запісаны на камеру і стане экспанатам выставы ў якасці відэа.

Выстава, куратарам якой выступіла беларуская мастачка Марта Шчарбакова, прапануе паразважаць над тым, што ёсць сёння беларускай грамадскай ідэнтычнасцю.

Калі абстрактны канцэпт не можа быць рэалізаваны ў дзеянні, не можа ўвасобіцца ў матэрыяльнай форме, адзіны спосаб ягонага выжывання ­– гэта існаванне ў калектыўным уяўленні, — падзялілася з Reform.by сваімі думкамі Марта Шчарбакова. — Наша нацыянальная ідэнтычнасць трымаецца сёння на няпэўных абстракцыях – на ўваскрашэнні нейкага культурнага мінулага альбо наадварот – на планаванні таго, што немагчыма рэалізаваць.

У выставачным выказванні акрамя працы Таццяны Заміроўскай задзейнічаны творы чатырох мастакоў.

Аліна Блюміс візуалізуе абстрактнае паняцце «канкрэтная паэзія» ў суровым матэрыяле – бетоне (concrete з англ.), літаральна прадрапаўшы ў ім вершаваныя радкі.

У амерыканскім саборы распавядуць беларускія сны пра... Аляксандра Лукашэнку
Праца Аліны Блюміс “Concrete Poems”, 2022. #concretewood installation view “Borders and Bruises” @annazorinagallery

Генік Лойка напісаў карціну пра мур, нібы задаючы кожнаму з нас пытанне, па які ён бок ад гэтай уяўнай сцяны.

Андрэй Дурэйка ў творы «Weissrussland» візуалізуе няўлоўнасць акрэслення нашай краіны, а Марта Шчарбакова ў сваёй серыі малюнкаў працуе з вобразам ментальнай карты.

Увогуле нельга не адзначыць і незвычайнае месца правядзення выставы — Кафедральны Сабор Кірыла Тураўскага ў Брукліне. Як падкрэсліла Марта Шчарбакова, яна і задумала гэты праект, калі ўбачыла легендарную царкву, якая належыць беларускай дыяспары.

Парафія Кафедральнага Сабора Кірыла Тураўскага ў Брукліне – гэта аўтакефальная праваслаўная царква і культурна-палітычны грамадскі цэнтр. Яна была заснавана беларускімі эмігрантамі, а ў 1957 годзе быў набыты і адноўлены сучасны будынак Сабора.

Калі я агучыла сваю ідэю, мяне падтрымала царкоўная супольнасць, і паступова ў сумесных гутарках з будучымі аўтарамі нарадзілася жаданне паразважаць пра ролю абстрактных паняццяў (напрыклад, нацыянальнасці) і іх фізічных праяў (напрыклад, сцяга) у фарміраванні грамадскай ідэнтычнасці, — падзялілася спадарыня Марта тым, якім чынам нараджаўся і быў ажыццёўлены праект.

Выстава It Is What It Isn’t у Саборы Кірылы Тураўскага (Brooklyn, Atlantic Ave 401) працягне працу па 7 ліпеня. Дазнацца больш пра падзею можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: