Беларускі ПЭН збірае інфармацыю пра розныя выпадкі дыскрымінацыі беларускіх дзеячаў культуры

Сёння Беларускі ПЭН абвясціў збор даных на прадмет дыскрымінацыі беларускіх дзеячаў культуры паводле іх пашпарта. Арганізацыю цікавіць кожны выпадак, калі беларускім аўтарам было адмоўлена ва ўдзеле ў міжнародных мерапрыемствах.

«Мы збіраем гэтыя даныя для таго, каб лепш разумець сітуацыю і, безумоўна, не будзем публікаваць ніякіх даных пра вас без вашай згоды, — паведамляецца на старонцы ПЭНа ў сацсетках. — Сабраную інфармацыю мы прааналізуем з пункту гледжання таго, наколькі гэтая з’ява мае масавы характар, а таксама зможам лепш спланаваць працу па супрацьдзеянні дыскрымінацыі паводле пашпарта».

Падзяліцца сваім кейсам можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.