«З вамі нашымі сэрцамі, думкамі і малітвамі»: гурт J:МОРС выпусціў сінгл «Не помирай» на ўкраінскай мове
Reform.news · 1 марта 2022, 12:54
https://reform.news/300248-z-vami-nashymi-sjercami-dumkami-i-malitvami-gurt-j-mors-vypusci-singl-ne-pomiraj-na-krainskaj-move/Афіцыйнае аўдыё варыянту вядомай песні з’явілася сёння на ютуб-канале музычнага калектыву.
— Гэты сiнгл на цудоўнай украінскай мове мы рыхтавалі адмыслова для нашага канцэрту ў Кіеве 14 лютага, які, на жаль, не адбыўся, — адзначылі беларускія музыкі. — З таго часу цалкам і незваротна змяніўся свет, змяніліся мы. Зараз, публікуючы песню, мы хочам выказаць подтрымку і салідарнасць з народам Украіны, які пакутуе і змагаецца за мір, за сваю зямлю, за свае жыцце ў несправядлівай і нікому не патрэбнай вайне. Тое, што вы зараз адчуваеце, не выправіць музыкай. Проста ведайце, што мы з вамі нашымі сэрцамі, думкамі і малітвамі!
Над вобразам у афармленні песні працаваў Уладзімір Цэслер.
Пераклад тэксту кампазіцыі: Л. Базіў, А. Палежака, У. Пугач.
