«1984» — спектакль у пастаноўцы беларускай рэжысёркі прыме ўдзел у тэатральным форуме Edinburgh Festival Fringe

Незалежная тэатральная кампанія Withintheatre, заснавальніцай якой з’яўляецца рэжысёрка і актрыса з Беларусі Сафія Барысевіч, прымае ўдзел у адным з найбуйных фестываляў выканальніцкіх мастацтваў Edinburgh Festival Fringe. З 1 па 11 жніўня на пляцоўцы Summerhall тэатр, у якім іграюць артысты з Беларусі, Расіі і Украіны, пакажуць пастаноўку паводле твора Джорджа Оруэла«1984».

«З дапамогай фізічнага тэатра мы ажыўляем гэтую магутную гісторыю, падкрэсліваючы небяспеку бескантрольнай улады і важнасць захавання праўды і свабоды ў грамадстве» — анансуюць прэм’еру пастаноўкі на Edinburgh Festival Fringe артысты Withintheatre.

У спектаклі задзейнічаны акторы і акторкі з Херсона, Харкава, Масквы, Казані: Анастасія Аўш, Фаяз Валіулін, Мікалай Мулакоў, Іван Івашкін, Ігар Ласкій. Пераважна артысты незалежнага тэатра атрымалі адукацыю ў Расійскім інстытуце тэатральнага мастацтва (ГИТИС). Пасля эміграцыі яны аб’ядналіся ў незалежную тэатральную кампанію ў Лондане.

Беларуска Сафія Барысевіч, якая з’яўляецца рэжысёрам пастаноўкі «1984», эмігравала ў Вялікабрытанію ў 2016 годзе. Яна скончыла Кембрыджскую школу візуальных і выканальніцкіх мастацтваў, Каралеўскую цэнтральную школу сцэнічнай мовы і драмы і заснавала Withintheatre. У даробку Сафіі — больш за 5 спектакляў у Вялікабрытаніі і за мяжой. Нядаўна творца была адзначана адмысловай англійскай прэміяй Global Talent Visa за свае рэжысёрскія працы.

«У 17 гадоў я апынуўся ў Вялікабрытаніі, прыстасоўваючыся да жыцця ў краіне, дзе вы можаце свабодна выказвацца і фармаваць сваё меркаванне, — распавядае яна ў сваёй візітоўцы. — Раней я верыла, што сістэма ў маёй роднай краіне ў рэшце рэшт пацерпіць крах, таму што карупцыя і гвалт не могуць доўга ўтрымліваць уладу, але я больш не веру ў хэпі-энд. Я ўяўляю сваю будучыню ў Вялікабрытаніі, у асяроддзі, дзе будучыя пакаленні могуць думаць самастойна і выбіраць свой уласны шлях без страху».

Сафія Барысевіч. Фота: сацсеткі тэатра.

Артысты адзначаюць, што у аснове іх пастаноўкі — п’еса тэатральнага рэдактара Ніколаса Херна «1984».

«Наш спектакль паглыбляецца ў тэмы сачэння і кантролю, ствараючы вусцішны і імерсіўны досвед, які кідае выклік успрыманню праўды і рэальнасці», — распавядаюць яны пра сваю працу. Таксама яны нагадваюць, што актуальнасць твору Оруэла пацвярджае той факт, што ў 2022 годзе «1984» быў забаронены для продажу ў Беларусі.

«Тэатр павінен быць сумленным і сырым, — дзеляцца сваім бачаннем артысты Withintheatre. — Мы выкарыстоўваем тэатр як сродак адлюстравання сучасных рэалій нашай краіны. Мы з’яўляемся сведкамі працэсу дэградацыі нашых дзяжаў да дыстапічных грамадстваў, дзе дзяржава засланяе жыццё асобных людзей. І гэта тое, што мы імкнемся данесці да брытанскай публікі».

Важна адзначыць, што Edinburgh Festival Fringe — тэатральны фестываль, у межах якога будзе паказаны спектакль, нарадзіўся амаль яе супрацьвага знакамітаму Эдынбургскаму фестывалю. У 1947 годзе восем тэатральных калектываў без запрашэння выступілі на форуме, зладзіўшы свае шоу ў рамках падзеі. Нечакана для сябе яны заснавалі мастацкі рух, які пачаў пашырацца з кожным годам і выліўся ў таварыства Festival Fringe, а потым у афіцыйны Edinburgh Festival Fringe. Прынцыпы ў фарміраванні праграмы альтэрнатыўнага фэсту не змяніліся — да ўдзелу прымаюцца ўсе тэатры, каму ёсць што сказаць, і пляцоўка, гатовая прыняць артыстаў.

Набыць квіткі на «1984», які будзе дэманставацца на пляцоўцы Summerhall, можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.