Зараз фільмы шостага кінафоруму Паўночных і Балтыйскіх краін «Northern lights» можна глядзець, як гаворыцца, не падымаючыся з канапы. Больш за тое, на стужкі фестывалю прадаюцца квіткі (доступ да прагляду), які можна набыць проста на сайце — гэта пэўная навацыя для нашага кантэксту. Для сёлетняй анлайн версіі «Паўночнага ззяння» была створана адмысловая стрымінгавая платформа, а ўвесь кантэнт, прадстаўлены на ім, абаронены DRM Google Widevine. На гэтыя смелыя крокі каманда фестывалю вырашылася на чале з яго дырэктаркай — прадзюсаркай Воляй Чайкоўскай.
Учора журналіст reform.by пратэсціраваў прагляд стужак на сайце «Паўночнага ззяння» — і ўсё атрымалася.
— Мы мяркуем, што любая праца павінна быць аплачана. І, зыходзячы з такой логікі, што правы на паказ фільмаў нам таксама не дастаюцца бясплатна, мы лічым, што справядліва паказваць фільмы на платнай аснове, — пракаментавалі ўвядзенне аплаты за кіно арганізатары фэсту. — У гэтым годзе, беручы ва ўвагу складаную сітуацыю ў Беларусі, мы пастараліся зрабіць кошт максімальна даступным. Таксама мы лічым, што салідарнасць і падтрымка павінны быць узаемнымі і працаваць у абодва бакі.
Што можна паглядзець на фэсце? У прыярытэце фестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін, як і заўжды, кіно з актуальнай грамадскай і экалагічнай павесткай, што не адмаўляе і яго глядацкага патэнцыялу. Ігравое, дакументальнае, ды нават анімацыя, — незалежна ад віду, яно імкнецца размаўляць на няпростыя тэмы.
Сярод ігравых паўнаметражных стужак можна вылучыць прэтэндэнта на «Оскар-2019» ад Эстоніі — карціну «Праўда і справядлівасць» Танэля Тоома — такі ўмоўны эстонскі аналаг коласаўскай «Новай зямлі». Гібрыдны па фармаце дакументальна-ігравы фільм «Сезон» шведа Ёна Скуга змяшчае ў цэнтр увагі насельнікаў паўночнай Сканіі. Семь фінскіх рэжысёрак сабіраюць у адной стужцы «Сіла звычкі» невідавочныя выпадкі прымусу ў дачыненні жанчын.
Дакументалістыка прадстаўлена як мага шырока. «Феміністарка» Віктара Нордэншэльда стварае партрэт міністаркі замежных спраў Швецыі Маргот Вальстрэм, вядомай як і бясстрашнымі фэмінісцкімі выказваннямі, так і вострым розумам. «Брусэль» Інесе Клявы даследуе «планету Брусэль» як месца адноснай «канцэнтрацыі моцы і камфорту». Барыс Б. Бертрам падымае праблему спалучэння, здаецца, дзвюх розных роляў — бацькі чатырох дзяцей і ваеннага фатографа — «Фатограф і вайна». А, да прыкладу, пытанне цікавасці Рунара Рунарсана ў яго стужцы «Арктычныя вярблюды» — верблюды як хатнія жывёлы ў Нарвегіі, пошук іх метадаў дрэсіроўкі.
Значны блок у праграме фэсту і беларускай дакументалістыкі. Ад шчымлівай і бязлітаснай «Мне трэба поціскаў» Андрэя Куцілы — да дэбюту беларускага кліпмейкера Арцёма Лобача «Шлях дадому». Галоўны герой гэтай карціны Павел імкнецца знайсці сваё месца ў жыцці пасля ад’езду з анэксіраванага Крыму.
Таксама для «Паўночнага ззяння» асобную праграму шведскіх кароткаметражак падрыхтавала куратарка Эшлі Сміт.
Не абышлася праграма фэсту і без цікавых дыскусій і размоваў з кінематаграфістамі, фатографамі, філосафамі, літаратарамі.
Прадоўжыцца кінафестываль «Паўночнае ззянне» да 29 кастрычніка. Слоган кінафоруму — «Слухаць і чуць».Пазнаёміцца з усёй праграмай можна тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: