Звольнілі дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі змянілася кіраўніцтва. Як паведамляе «Наша Ніва», 50‑гадовы Аляксандр Храмы пакінуў пасаду ў гэтым месяцы. Яго абавязкі выконвае намесніца, новага кіраўніка пакуль не прызначылі.

Публічна пра звальненне Храмога не паведамлялася, аднак яго прозвішча няма на сайце музея.

Педагог па адукацыі, Аляксандр Храмы ўзначаліў Нацыянальны гістарычны музей у красавіку 2021 года. Ён быў вучоным сакратаром у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» (2011-2013), загадчыкам экспазіцыйна-выставачнага аддзела, намеснікам дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея (2013‑2019). У 2019‑2021 узначальваў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

У кулуарах абмяркоўваюць, што новым дырэктарам можа стаць камуніст Сяргей Клішэвіч. Гэты адыёзны дэпутат Палаты прадстаўнікоў не мае дачынення да музейнай справы. Ён быў першым сакратаром Мінскага гаркама БРСМ і ідэолагам Мінгарвыканкама. У 2016 годзе на адкрыцці помніка Леніну ў Мінску дапамагаў амапаўцам затрымліваць Змітра Дашкевіча.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!