Фота: сайт Акадэміі музыкі.
У сталічнай Акадэміі музыкі з пасады першага прарэктара зняты Юрый Караеў. Звальненне другога чалавека ў інстытуцыі заўважыла «Наша Ніва».
Як кажа выданне, гэта адбылося яшчэ 8 верасня.
Як засведчыла Reform.news крыніца з музычных колаў, звальненне Юрыя Караева з пасады першага прарэктара на пачатку было ўспрынятае яго атачэннем як магчымае павышэнне. Адмысловец, які больш пятнаццаці гадоў працуе ў Акадэміі музыкі, выглядаў «надзейным» чалавекам для ўладаў. Але «павышэнне» Караева так і не адбылося. Тым не менш прычыны звальнення музыканта крыніцы невядомыя.
Юрый Караеў пачаў працаваць у Акадэміі музыкі з 2008 года, адразу пасля яе заканчэння. Спачатку быў выкладчыкам кафедры харавога дырыжыравання, з 2013 года — на пасадзе старэйшага выкладчыка, з 2016-га — дацэнт. Дэкан вакальна-харавога факультэта з 2013 года.
Музыкант з’яўляецца старшынёй і сябрам журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў дырыжораў хору. Сябра аргкамітэта Велікоднага і Вялікапоснага фестываляў, студэнцкіх навукова-практычных канферэнцый, конкурсу харавых дырыжораў сярод навучэнцаў УССО памяці Г. Шырмы, міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Ф. І. Шаляпіна, рэспубліканскага конкурсу харавых дырыжораў ім. А. Зелянковай, рэспубліканскага адкрытага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшкі, міжнароднага конкурсу дырыжораў імя В. Роўды і іншых, — адзначаецца даробак творцы на яго старонцы, якая яшчэ адкрываецца, на сайце Акадэміі музыкі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram