Завод «Луч» выпусціў гадзіннік, прысвечаны Васілю Быкаву

«Луч» выпусціў навінку на тэму беларускай літаратуры: «Гэта не проста гадзіннік. Гэта гісторыя, што жыве ў часе,паведамляецца ў апісанні гадзінніка. — Калекцыя «Асоба. Васіль Быкаў» – у гонар чалавека, чые словы сталі вечнымі».

«Калекцыя – даніна павагі творчай спадчыне Васіля Быкава і яго глыбокаму гуманізму. Праз свае творы ён раскрываў сутнасць чалавечай натуры, прымушаючы чытача разважаць пра маральны выбар, гонар і адказнасць. Яго раманы, такія як «Сотнікаў» і «Аблава», акцэнтуюць увагу на цяжкіх маральных рашэннях, якія стаяць перад чалавекам у час вайны і пераломных гістарычных момантаў».

Гадзіннік «Асоба. Васіль Быкаў» мае абмежаваны выпуск — усяго 200 экзэмпляраў.

Гадзіннікавы завод «Луч» штогод выпускае калекцыю гадзіннікаў «Асоба», прысвечаную якой-небудзь культавай асобе Беларусі.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!