Запрацавала платформа глабальнага беларускага буккросінгу, з дапамогай якой можна знайсці беларускія кнігі ў сваёй мясцовасці

Культура

З дапамогай платформы глабальнага беларускага буккросінгу «Старонкі» можна знайсці беларускія кнігі ў сваёй мясцовасці, пазнаёміцца з беларускімі аматарамі літаратуры, а таксама мець доступ да калекцыі прыватных кніг, якімі можна абменьвацца.

«Больш не абавязкова замаўляць кнігі, аплачваць дарагую перасылку і доўга чакаць. Са «Старонкамі» ты зможаш чытаць больш», — паведамляецца на сайце платформы.

Старонкі з’яўляюцца платформай, на якой чытачы маюць магчымасць знайсці ці прапанаваць кніжкі для пазыкі, продажу альбо ў якасці падарунка. Таксама на сайце размешчана мапа з пазначэннем бібліятэк і кніжных крам з беларускім кнігамі па ўсім свеце. Просяць дасылаць актуальную інфармацыю на адраc [email protected].

На сайце ўжо 48 кніг. Сярод іх: «Новая зямля» Якуба Коласа, «Свінні» Аляксандра Чарнухі, «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча, «Шэпт» Сяргея Лескеця, «Запіскі афіцэра Чырвонай арміі» Сяргея Пясецкага, «Былы сын» Сашы Філіпенкі і іншыя.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: