У жніўні выдавецтва «Янушкевіч» парадавала цудоўнымі перакладамі, а «Папуры» — перавыданнямі класікі. «Адлігай» і рэпатрыяцыяй зацікавіліся беларускія даследчыкі, а Сяргей Дубавец выдаў не зусім настальгічныя нататкі пра сталенне маладой душы.
Гэта восьмы зборнік вершаў аўтара. Паводле анатацыі, тэксты, сабраныя ў кнізе, канкрэтныя і часам нават жорсткія, як і час, у якім тут і цяпер мы жывем.
Выдавецкая ініцыятыва «Skarynyčy».
Купіць можна тут.
Новая кніга прозы Алеся Аркуша аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданьняў, напісаных у розныя гады. Аматары айчыннай андэграўнднай культуры канца 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя сустрэнуць у рамане шматлікіх вядомых дзеячоў літаратуры, музыкі і мастацтва таго перыяду — ад Сержука Сокалава-Воюша да Юрыя Гуменюка, ад Лявона Вольскага да Сержа Мінскевіча і многіх-многіх іншых. Падзеі, апісаныя ў рамане, таксама адметныя — ад заснаваньня і акцыяў Таварыства Вольных Літаратараў да гісторый вакол полацкага рок-гурта «Мясцовы час».
«Кніга будзе цікавая ня толькі шанавальнікам нефармальнай, андэграўнднай беларускай культуры, але і шматлікім дасьледчыкам, бо на гэтых старонках паўстае і ўрэчаісьніваецца Час — самы мудры і справядлівы гісторык», — паведамляе анатацыя.
Набыць можна тут.
Толькі на Занзібары жыццё здалося аўтару такім, якім ён бачыў і разумеў яго ў дзяцінстве: «Мая кніжка — гэта падарожжа, аднолькава далёкае ў часе і прасторы, — тлумачыць аўтар. — Умоўна кажучы, да майго дзяцінства гэтаксама далёка, як да Занзібара. Хлопчыка на вокладцы вы гарантавана сустрэнеце там і ўжо ніколі не пабачыце тут».
«Занзібар» — гэта аўтабіяграфічны тэкст пра тое, як малады чалавек у 1980-я гады адкрывае для сябе беларушчыну. У кнізе распавядаецца і пра нефармальныя арганізацыі тых часоў: ад «Майстроўні» ды «Талакі» да літаратурнага аб’яднання «Тутэйшыя». Разам з тым, гэта не проста настальгічныя нататкі, аўтар праводзіць паралелі з сучаснасцю, беларускай рэчаіснасцю 2020-х гадоў.
Выдавецтва «Вясна»
Замовіць можна тут.
Апoвecць «3бpoя» тэмaтычнa звязaнa з paмaнaм «Kaлacы пaд cяpпoм твaiм», але не з’яўляецца працягам paмaнa, хутчэй ягo aдгaлiнaвaннeм. «Гaлoўныя гepoi тыя ж, aлe яны дзeйнiчaюць y iншыx yмoвax i iншы paз нe зyciм тaк, як тaбe xoчaццa», — казаў пра аповесць сам пісьменнік.
Выдавецтва «Папуры».
Набыць можна ў кнігарні «Параграф 45» ці тут.
Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі «Чалавек ідзе», якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестселерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход — першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з’яўляецца ўсмешка, а на вачах — слязінка…
Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра «Слёзы Тубі», «Лацароні», «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка», «Бярозавы конь» і іншыя.
Выдавецтва «Папуры».
Набыць можна ў кнігарні «Параграф 45» ці тут.
У кнізе «Залатое» сабраныя найлепшыя паэтычныя тэксты Наталкі Кучмель, у якіх словы ствараюць незвычайныя імпрэсіяністычныя малюнкі, а тонка выпісаныя вобразы раскрываюць уражлівае і крохкае лірычнае «я» аўтаркі. Акрамя вершаў, у зборніку змешчаныя ўспаміны «На фальклорную практыку» і гутарка з гэтай адметнай паэткай, чый непаўторны голас, мастацкі густ і зычлівыя парады паўплывалі на многіх творцаў.
Выдавецтве «Пфляўмбаўм».
Купіць можна тут.
Прынцэса Лубíна не выносіла свайго дня народзінаў. Калі ў каралеўскім садзе пачыналі з’яўляцца паветраныя шарыкі i плакаты «Віншуем, Ваша Высокасць», яна ішла да сябе ў пакоi ды замыкалася на ўсе чатыры ключы… Думаеце, звычайны сюжэт пра капрызную прынцэсу? Але штука ў тым, што ёй мусіла споўніцца семдзесят гадоў! Кніжка не толькі не дзяцей, але і для дарослых.
Ілюстрацыі Святланы Міхалап.
Выдавецтве «Папуры».
Набыць можна ў кнігарні «Параграф 45» ці тут.
У новай кніжцы для дзяцей ад Святланы Рабавай галоўным героем стала лісянё.
Праілюстравала кнігу мастачка Юлія Шчыгал.
Выдавецтва «Папуры».
Набыць можна ў кнігарні «Параграф 45» ці тут.
Ілюстрацыі да сваіх кніг аўтар, праграміст з Гродна, выканаў стылусам на смартфоне. А пасля апісаў герояў народнай міфалогіі Беларусі ад імя вандроўнага шляхціча і дасведчанага нячысціказнаўцы.
«Падарункавыя выданні дзённікаў дасведчанага нячысціказнаўцы. У кніг тканкавы карэньчык, залатое і срэбнае цісненне на вокладках. Надрукаваны ў Кітаі, выглядаюць проста шыкоўна. У год цмока мець на палічцы кніжкі пра беларускіх цмокаў добрая прыкмета», — піша выдавецтва ў сацсетках.
Выдавецтве «Папуры».
Набыць можна ў кнігарні «Параграф 45» ці тут.
У кнізе цікава апавядаецца пра лікавыя мноствы. Аўтар багата скарыстоўвае беларускі фальклор, згадвае сімволіку розных краін, паказвае асаблівасці вылічэнняў, пачынаючы ад табліцы множання, і карысныя прыёмы запамінання інфармацыі. Ён знаёміць чытача з новымі ідэямі ў навучанні матэматыцы, з метадычнымі знаходкамі беларускіх настаўнікаў, студэнтаў і нават школьнікаў пры вывучэнні аперацый з рацыянальнымі лікамі і алгебраічнымі выразамі.
Выдавецтва «Тэхналогія».
Набыць можна тут.
Гэта глыбокі і кранальны аповед пра сяброўства, каханне і здольнасць выжываць ў суровых рэаліях міжваеннай Германіі, які пакідае след у сэрцах кожнага чытача.
Тры таварышы — Роберт Локамп (Робі), Ота Кёстэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Дзеянне рамана адбываецца ў 1928-1929 гадах у часы Веймарскай рэспублікі. Галоўныя героі, з траўматычным ветэранскім досведам І сусветнай вайны, спрабуюць знайсці сваё шчасце ў свеце, які далёкі ад ідэалу.
Першае выданне кнігі пабачыла свет яшчэ ў 1994 годзе.
Пераклад з нямецкай мовы Уладзіміра Папковіча.
Выдавецтве «Папуры».
Набыць можна ў кнігарні «Параграф 45» ці тут.
Стывен Кінг так ахарактарызаваў неўміручы твор Толкіна: «Часам таўшчэразная кніга можа быць прыгожай, і гісторыя настолькі западае нам у сэрца, што нават і па тысячы старонак мы не хочам пакідаць свету, які стварыў для нас аўтар, і выдуманых людзей, якія ў ім жывуць. Мы не пакінулі б іх і па дзвюх тысячах старонак, калі б іх было дзве тысячы. Трылогія пра Пярсцёнкі Джона Толкіна з’яўляецца яскравым прыкладам такой кнігі».
Пераклад з англійскай мовы Ігара Кулікова.
Выдавецтва «Янушкевіч».
Набыць можна тут.
Выдавецтва «Янушкевіч» дадрукавала тры кнігі пра Ведзьмара. Гэтыя кнігі выдавалі яшчэ ў Беларусі, дадрукоўвалі і паспяхова распрадалі ўсе наклады. А сёлета ўжо ў Польшчы выпусцілі чацвёртую частку.
І цяпер запусцілі ў друк дадатковы наклад трох першых частак.
Пераклад з польскай мовы Кацярыны Маціеўскай.
Выдавецтва «Янушкевіч».
Набыць усе кнігі можна тут.
Другое дапоўненае выданне «Гіда па фэмінізацыі беларускае мовы» дапаможа тым, хто хацеў бы зразумець, як фэмінітывы ствараюцца ў беларускай мове, а таксама тым, каму проста патрэбны спіс фэмінітываў, зафіксаваных ў гістарычных і сучасных тэкстах клясычным правапісам.
Выдавецтва «Скарына».
Набыць можна тут.
З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». Крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, асваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, эканамічныя рэформы і паляпшэнне матэрыяльнага жыцця людзей, нарэшце, спроба фарсіраванай пабудовы камунізму незваротна змянілі беларускае грамадства.
Сабраныя пад адной вокладкай разнастайныя сюжэты ствараюць стэрэаскапічную карціну жыцця тагачаснага беларускага соцыуму, раскрываюць унутраную логіку яго развіцця.
Выданне разлічана на спецыялістаў-гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі найноўшага часу.
Выдавец Цымбераў Р.М.
Набыць можна тут.
«Рэпатрыяцыя» — кніга даследчыка з такой назвай выйшла ў бібліятэчцы тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва». Праца прысвечаная гісторыі рэпатрыяцыі беларусаў Беласточчыны ў 1944-1948 гадоў.
У кнізе шмат успамінаў тых беларусаў і іх нашчадкаў, якіх з Беласточчыны перасялілі ў савецкую Беларусь, выданне суправаджаецца фатаздымкамі.
Па пытаннях набыцця кнігі трэба звяртацца ў рэдакцыю тыднёвіка «Ніва» ў Беластоку.
Другі том фундаментальнай манаграфіі «Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі» даследуе перыяд ад 1861 да 1920 году. «Том ахапляе самы шалёны і галавакружны пэрыяд беларускай гісторыі — узьлёт і падзеньне імпэрыі, вялікая вайна, адна, другая, трэцяя акупацыі, крывавы падзел краю напалам… Як жылося людзям? Што куплялі, елі, пілі, у што апраналіся, чым забаўляліся — у гэтай вялікай навуковай працы расказваецца пра гэта вось усё», — паведамляе анатацыя.
Аўтары раздзелаў манаграфіі (Тацяна Валодзіна, Вольга Волкава, Андрэй Кіштымаў, Ларыса Лаўрэенка, Уладзімір Лобач, Валянціна Мятліцкая (Лебедзева), Сяргей Сергачоў, Андрэй Чарнякевіч, Захар Шыбека) даследуюць рознічны гандаль у Беларусі паводле адзінай структурнай мадэлі. Яна складаецца з пяці асноўных кірункаў. ; аналіз гістарыяграфіі і крыніц; агляд спажывецкага рынку, на якім фармаваўся і развіваўся гандаль; умовы, якія традыцыйна існавалі або былі створаны намаганнямі ўладаў для ажыццяўлення рознічнага гандлю; сам рознічны гандаль з асобым акцэнтам на дзейнасць і майстэрства гандляроў; спажывец з яго ўзаемаадносінамі з гандлярамі і роляй на спажывецкім рынку.
Выдавецтва «Вясна».
Замовіць можна тут.
Выйшаў зборнік навуковых працаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, які змяшчае артыкулы беларускіх навукоўцаў, прысвечаныя гісторыі і рукапіснай спадчыне татараў ВКЛ, выбітным асобам, невядомым раней пісьмовым помнікам, феноменам нематэрыяльнай культуры.
Кніга разлічана на шырокае кола даследчыкаў (філолагаў, гісторыкаў, культуролагаў), а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
Выдавецтва «Беларуская навука».
Набыць можна ў «Акадэмкнізе».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram