Заўтра адбудзецца развітанне з дзеячам культуры, экс-дырэктарам студыі анімацыі «Беларусьфільма» Гаральдам Вольскім. Ён сышоў у навагоднюю ноч

Сталі вядомы час і месца развітання з Гаральдам Вольскім — артыстам, дзеячам культуры, некалі дырэктарам студыі анімацыйных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм». Развітанне з творчай асобай, прадстаўніком дынастыі Вольскіх — сынам пісьменніка Віталя Вольскага і дзядзькам музыканта Лявона Вольскага — адбудзецца 4 снежня, а 12.00 у Мінску па адрасе Кульман, 33А.

Дзеяч культуры памёр на 96-м годзе жыцця.

Гаральд Вольскі значную частку жыцця прысвяціў кінастудыі «Беларусьфільм». Пэўны час ён быў начальнікам цэха, а потым узначаліў студыю мультыплікацыйных фільмаў кінастудыі. Працаваў дырэктарам здымачнай групы такіх фільмаў як «Альпійская балада» — знанай кінастужкі паводле твора Васіля Быкава і беларускага каляровага шырокаэкраннага фільма «Рагаты бастыён» — паводле п’есы Андрэя Макаёнка «Лявоніха на арбіце».

Будучы прадстаўніком дынастыі Вольскіх, Гаральд Вітальевіч сябраваў з беларускай інтэлігенцыяй розных пакаленняў — стаць артыстам тэатра яму перашкодзіла служба ў арміі ў Закаўказзе, дзе ён згубіў свой голас.

У прыватнасці, пра сваё знаёмства з Васілём Быкавым ён распавядаў так:

— Впрочем, наше знакомство с писателем (кстати, в юности, как и мой брат, учившимся на скульптора в Витебском художественном училище) произошло гораздо раньше и при обстоятельствах довольно забавных. В одной компании мне его представили друзья. «Вася», — назвался он. «Гарик», — протянул руку я. Велико же было мое удивление, когда чуть ли не на следующий день мы встретились на «Беларусьфильме» и выяснилось, что по повести и сценарию этого скромного с виду мужчины Ричард Викторов начинает снимать «Третью ракету»! Но «Альпийская баллада», по-моему, получилась интереснее.

— Мне в жизни посчастливилось встречаться со многими замечательными людьми, — распавядаў Гаральд Вольскі ў інтэрв’ю «Минск-Новости». — Навскидку назову импозантного исполнителя роли Валерия Чкалова Владимира Белокурова, говорившего, что мы с ним оба летчики, незабвенного Юрия Никулина, выдающихся мультипликаторов Федора Хитрука, Вячеслава Котеночкина, актеров Льва Дурова, Николая Караченцова и иже с ними. Я дружил с купаловцами и коласовцами, известными писателями и их детьми, строил писательский дачный кооператив «Узгор’е», описанный в легендарной поэме «Сказ пра Лысую гару», некоторые эпизоды в которой появились по моей наводке.

После войны наша семья некоторое время снимала угол в частном доме тестя Петруся Глебки, в прошлом церковного старосты. Заир Азгур в юности читал мне свои стихи, Андрей Макаёнок рассказывал моей супруге Галине Степановне, как, запираясь в комнате, разыгрывает в лицах свои пьесы, добиваясь достоверности. Вспоминать можно до бесконечности…»

Беларускі аніматар Міхаіл Тумеля ў сацыяльных сетках падзяліўся сваімі ўспамінамі пра яскравага кіраўніка, арганізатара і творцу.

— У свой час Гаральд Вітальевіч Вольскі, сын знакамітага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага, быў начальнікам цэха, а потым і студыі мультыплікацыйных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм». І мы дрыжалі, спазняючыся на працу, бо ля прахадной нязменна стаяў Гаральд Вітальевіч у чорным гарнітуры з гальштукам. А таму, хто правініўся, трэба было пісаць тлумачальную запіску з апісаннем прычын спазнення.

Атрымаўшы грозны загад, я на сваім працоўным месцы пачаў пісаніну. З маладой гарэзнасці я – выпускнік архітэктурнага факультэта, які цікавіцца каліграфіяй, – напісаў гэтую цыдулку класічнай тэкстурай («гатычным» шрыфтам) у кірылічным варыянце. Калі я ўручыў лісток Гаральду Вітальевічу, ён здзівіўся, а потым чамусьці ўзрадаваўся. І мне потым казалі, ганарліва дэманстраваў маю «тлумачальную» начальнікам іншых цэхаў на студыйнай планёрцы. Натуральна, Вольскі не звярнуў увагі, што на напісанне гэтага лісточка сышла палова працоўнага дня.

Гаральд Вольскі таксама цудам выжылы на Навагоднім пасляваенным пажары на элітнай вечарыне ў Мінску.

Выбітны чалавек пайшоў з жыцця ў навагоднюю ноч з 2024 на 2025 год.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!