З нагоды дня нараджэння Алеся Бяляцкага ў Варшаве запрацуе выстава

Сёння, 25 верасня, праваабаронца, літаратуразнаўца, эсэіст і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі святкуе свой 61-шы дзень нараджэння. У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за дапамогу людзям, што пацярпелі ад рэжыму.

З нагоды дня нараджэння праваабаронцы, а таксама — 12-га дня народзінаў Беларускага Дома беларусаў Варшавы — запрашаюць на выставу, прысвечаную Алесю. Выстава адкрыецца заўтра, 26 верасня, яна мае назву «Я не баюся, хай яны баяцца». Сабраныя на ёй матэрыялы распавядаюць пра працу і жыццё вядомага праваабаронцы, пра яго шматгадовыя высілкі па развіцці і ўмацаванні грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, развіцці нацыянальнай культуры і абароне правоў чалавека.

Выстава — перасоўная. Распачаўся праект у Берліне, наперадзе паказ у Рыме і Парыжы. А таксама ў планах арганізатараў — пасля выбарчай кампаніі зладзіць экспазіцыю ў Сойме Польшчы.

Падчас адкрыцця адбудуцца выступы грамадскіх дзеячаў і палітыкаў, прагляд дакументальнай стужкі “Bialacki” ад «Маланка Медыя» і музычны выступ Пятра Клюева.

Урачыстае адкрыццё: 26 верасня, аўторак, 18:00, вул. Крынічная, 6 (Беларускі Дом).

Выстава «Я не баюся, хай яны баяцца» будзе працаваць да 10 кастрычніка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!