З’явіўся рэсурс, які збірае магчымасці для прафесійнага развіцця беларускіх музычных дзеячаў

Арт-менеджар і дыджэй Papa Bo (Аляксандр Багданаў) ініцыяваў з’яўленне BELARUS music EXPORT — рэсурса, які збірае магчымасці для прафесійнага развіцця беларускіх музычных дзеячаў.

Гэты канал створаны для:

  • артыст_ак / музыкант_ак / кампазітар_ак / дыджэ_ек
  • мэнэджэр_ак музычных творцаў
  • арганізатар_ак музычных падзей
  •  прадстаўнікоў музычнай інфраструктуры (пляцоўкі, музычныя СМІ, агенцыі і прома-групы, рэпкропкі, студыі гуказапісу, гука- і святларэнталы, гука- і святлорэжысэраў)

На канале будзе размяшчацца інфармацыя пра стажыроўкі, семінары, конкурсы, шоу-кейсы, опэн-колы, воркшопы, рэзідэнцыі, калабы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.