Выставу Цемры LAZARET можна будзе адчуць з дапамогай водару

Мастачка Цемра ладзіць творчую сустрэчу на сваёй выставе LAZARET, што працуе ў Музеі Вольнай Беларусі. Сустрэча будзе прысвечана водарам.

Будуць размаўляць і адчуваць ноты пораху, крыві, ёду, палаючых кветак, разбуранага бетону, дажджу і сандалавага дрэва.

Для гэтай размовы Цемра прадэманструе адмысловы парфум Inexcusable Evil ад румынскага парфумера Toskovat’, які даслаў яго, каб узбагаціць уражанні ад прац.

Удзельнікі змогуць забраць частку гэтага водару з сабой.

Пра тое, як парфума патрапіла да Цемры і які твор яна аддала ўзамен, можна пачытаць тут.

Час: 15 красавіка, 19:30.

Месца: Музей Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal, 11).

Уваход: вольны (рэгістрацыя).

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!