Выстава калекцыі ўнікальных інструментаў Івана Кірчука адкрылася ў Маладзечне — фотафакт

У рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2026» у Мінскім абласным краязнаўчым музеі адкрыўся выставачны праект «Этнамузыка Беларусі» Івана Кірчука — беларускага музыканта, фалькларыста, пісьменніка, педагога, аўтара эксперыментальных музычных праграм, рэканструкцый абрадаў і святаў, уладальніка калекцыі музычных інструментаў практычна з усіх краін свету.

Фота: t.me kultinfa

У калекцыі музыкі — больш за паўтысячы музычных інструментаў, якія творца прывёз з экспедыцый ці атрымаў у падарунак ад народных майстроў.

Фота: t.me/radiokultura

Асноўнае месца ў экспазіцыі займаюць беларускія акарыны, жалейкі, званы і колавая ліра. Сярод цікавых музычных інструментаў – афрыканскія і беларускія калімбы, тыбецкі ханк, непальскія чашы, незвычайныя побытавыя і «музыкальныя» рэчы (капыткі коз, шкарлупіны арэхаў, драўляныя трашчоткі), з дапамогай якіх продкі ўзнаўлялі гукі прыроды.

Фота: t.me/radiokultura

Сустрэча з наведвальнікамі прайшла ў фармаце монаспектакля «Дарожка мая…», сцэнарый якога створаны на аснове сабраных аўтарам цягам дзесяці гадоў матэрыялаў. Праграма нагадвае рытуальны тэатр — рэканструкцыю аўтэнтычных беларускіх абрадаў, песень і містэрый, якая аб’ядноўвае духоўную культуру продкаў са шматлікімі традыцыйнымі абрадамі.

Фота: t.me/radiokultura

У монаспектаклі прагучалі фрагменты старажытных замоў, народныя песні, найгрышы на акарыне, жалейцы, дудзе, ліры.

Фота: t.me/radiokultura

Выставу можна наведаць да  сярэдзіны чэрвеня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!