Выстава фатографа, які здымаў Мінск на працягу сарака гадоў, пройдзе ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага

Персанальная выстава Вадзіма Качана, брэсцкага фатографа, які ў 1980-х прыехаў у Мінск і закахаўся ў сталіцу, яе стары горад і дух, 7 мая адкрыецца ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 300 фотаздымкаў Вадзіма Качана: гэта плёначныя фатаграфіі 1980-х гадоў з серый «Мінскія дворыкі», «Свята Мінска», «З акна аўтамабіля», «Дзіцячы дом»; лічбавыя фатаграфіі з разнастайных серый 2003-2024 гадоў.

«Час змяняе Мінск непарыўна, але на фатаграфіях [Вадзіма Качана] захоўваецца стары Верхні горад з яго ўтульнымі дворыкамі, нешырокімі вуліцамі, мясцовымі жыхарамі і выпадковымі мінакамі. Цэнтральныя вуліцы і праспекты горада гэтаксама трапілі ў аб’ектыў фатографа ў 1980-я гады, — адзначаецца ў анатацыі да праекта. — Асабліва рэдкія зроблены ў час святкавання Дня горада ў 1987 годзе…».

Фота Вадзіма Качана. Крыніца: сацсеткі Музея гісторыі горада Мінска.

У фотаздымках аўтара не толькі адлюстраваны сюжэты з жыцця мінчан, вуліцы і дамы старога Мінска, але і захаваны дух і настрой часу, заўважаюць арганізатары выставы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.