Выстава да 110-годдзя з дня нараджэння Віталя Цвіркі адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

Культура
Віталь Цвірка. Прыпяць. 1963. З серыі "На зямлі беларускай". Фота: reform.by

У выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі працуе выстава «Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Да 110-годдзя з дня нараджэння”. На ёй паказваюць жывапіс і графіку майстра са збораў музея, Саюза мастакоў і з прыватных калекцый.

Віталь Цвірка (1913–1993) шукаў свой стыль у розных жанрах, аднак максімальна рэалізаваўся ў пейзажы, стварыўшы асаблівую формулу краявіду.

Яна складаецца з некалькіх кампанентаў.

Выстава да 110-годдзя з дня нараджэння Віталя Цвіркі адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі
Віталь Цвірка. Каложа. 1969. Фота: novychas.online.

Па-першае, гэта асаблівыя прапорцыі карцін. Для стварэння эфекту манументальнасці жывапісец часта выбіраў высокую лінію гарызонту, тады зямля займала большую частку палатна. Яго панарамныя кампазіцыі напісаныя з вышыні птушынага палёту. Як на сцэне вялікага тэатра прыроды планы раскрываюцца паступова і сыходзяць за гарызонт.

Па-другое, Цвірка вельмі дакладна адчуваў кампазіцыйны баланс. Яго палотны вельмі вывераныя: часта без відавочнай дамінанты і выразнага цэнтру, яны выбудаваныя на складанай сістэме кампенсацый. Цяжкія масы глебы – і ў супрацьвагу прамалёўваюцца тонкія галінкі дрэў. Гэтак жа і з каларытам: выразныя плоскасці фарбы супрацьпастаўляюцца кантрасным акцэнтам. І так жа з манерай пісьма — шырокі экскізны мазок кантрастуе з прапісанымі дэталямі.

І трэцяе — яго жывапісная эмоцыя. З сярэдзіны 1950-х, з часоў яго творчага ўзлёту, Цвірка шмат ездзіў па Беларусі, пісаў краявіды, вывучаў прыроду. І навучыўся «лавіць» яе у асаблівыя моманты — і «пад шэрым крывіцкім небам», і на захадзе сонца, і ў ветранае пахмурнае надвор’е. То-бок у пераходныя дынамічныя станы… Такім чынам, яго вобразы прыроды, з аднаго боку, жывыя, настраёвыя, з іншага — манументальныя, раскладзеныя на шырокія колеравыя плоскасці, з выразнымі графічнымі акцэнтнымі элементамі.

Гэтая няўлоўная жывапісная субстанцыя сабраная ўпэўненым мастакоўскім жэстам, у якім спалучыўся дакладны разлік і жывая эмоцыя. Так з’яўляецца тое, што нас асабліва захапляе ў творчасці гэтага аўтара, — моцнае гучанне жывапісу, у якім адбіваецца моцнае пачуццё, амаль жарсць…

Важна таксама згадаць Цвірку-настаўніка. З 1953 года ён пачаў выкладаць на кафедры жывапісу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў), а потым яе ўзначаліў, у 1958–1960 гадах стаў рэктарам. Яго вучані, напрыклад, Леанід Шчамялёў, з удзячнасцю згадвалі настаўніка, які падтрымліваў малады пошук кожнага з іх.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: