Выстава беларускага мастака Рамана Камінскага адкрываецца ў Варшаве

19 мая ў варшаўскай HOSgallery адкрыецца выстава Рамана Камінскага (1988) пад назвай «Past Garden».

На выставе пакажуць творы, якія сталі вынікам працы мастака з асабістымі пачуццямі апошніх месяцаў. Як і многія беларусы, Раман перажыў двайную эміграцыю пасля расiйскага ўварвання ў лютым 2022 года. У той час ён ужо жыў у Кіеве, пазней пераехаў у Грузію, а потым у Францыю. Да гэтага дадалася асабістая трагедыя — страта маці, на пахаванні якой ён не здолеў прысутнічаць з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

У сваёй мастацкай практыцы Раман Камінскі сінтэзуе тэхнікі і колеры розных стыляў і эпох. Яго творчасць — гэта пастаянны эксперымент з выкарыстаннем розных медыяў (жывапіс, графіка, скульптура, музыка, танец), але галоўнай тэмай застаецца штодзённасць і яе псіхалагізм.

Усе працы з гэтай серыі былі створаны ў рамках рэзідэнцыі ў французскім горадзе Фантэўро, дзе мастак атрымаў майстэрню ў будынку сярэднявечнага касцёла з каменнымі сценамі, фактура якіх адбілася на палотнах. Падчас напісання аўтапартрэтаў Раман літаральна пагружаўся ў пачуццё ўласнай траўмы, прэпараваў яго, а на апошніх этапах малявання ўпрыгожваў яркімі кветкамі.

Калі перафразаваць словы мастака, гэты збор твораў — яго пошук і спроба пазбегнуць уласнага болю. Мастацтва стала для яго тэрапеўтычным рытуалам.

Куратарка: Вольга Мжэльская

Каардынатарка: Катажына Піскош

Месца: Dzielna 5, lok. 5B, Варшава.Раман

Адкрыццё выставы: 19 мая, 19:00 — 22:00.

Суправаджальныя мерапрыемствы:

  • 20.05, 16:00 – сустрэча з мастаком і куратаркай
  • 27.05, 15:00 — куратарская экскурсія (мовы: беларуская, руская)

Выстава будзе працаваць да 10 чэрвеня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!