Выклалі ў вольны доступ выданне інвентара езуіцкага калегіума ў Мінску

Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні выклаў у вольны доступ выданне інвентара езуіцкага калегіума ў Мінску, складзенага пасля роспуску Таварыства Ісуса на мяжы 1773 і 1774 гадоў, заўважыў тэлеграм-канал «De fakto. Беларуская навука».

Рукапіс захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя В. Вернадскага ў Кіеве, дае выключна каштоўны матэрыял для разумення гісторыі старажытнага Мінска.

Езуіты пасяліліся ў горадзе ў другой палове XVII стагоддзя, каб развіць шырокую рэлігійную і адукацыйную дзейнасць. Пра гэта сведчыць былы езуіцкі касцёл, які стаіць на рыначнай плошчы і сёння служыць кафедральным саборам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Уступ да манаграфіі прадстаўляе паходжанне і развіццё калегіума на фоне гісторыі горада.

У першай частцы інвентара апісаны не толькі будынкі калегіума, але і яго фонд. Асабліва каштоўнымі з’яўляюцца бібліятэчны каталог і аптэчны інвентар.

У другой частцы расказваецца пра панскія маёнткі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!