Фота ілюстратыўнае: bing.com
Пачаўся новы прэміяльны сезон найбуйнейшай незалежнай узнагароды Беларусі — літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця, якая штогод уручаецца за найлепшую кнігу прозы, напісаную на беларускай мове.
Пачатак сезону 27 ліпеня прымеркаваны да 99-й гадавіны з дня нараджэння патрона прэміі, як называў сябе апошнім грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага, — паведамляе Міжнародны Саюз беларускіх пісьменнікаў, адзін з арганізатараў прэміі.
Сёлета ў прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ў 2024 годзе.
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця складаецца з вядомых літаратараў, перакладчыкаў, даследчыкаў і культурных дзеячаў, чыя кампетэнтнасць і розныя перспектывы забяспечваюць ацэнку кніг.
Сёлета сярод публічных асобаў у складзе журы: беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар навуковага часопіса «Studia Białorutenistyczne» Сяргей Кавалёў; паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч.
Заснаваная ў 2012 годзе, літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця стала адной з найбольш прэстыжных узнагарод у беларускай культурнай прасторы. Яна не толькі адзначае творчыя дасягненні, але і фармуе вобраз сучаснай беларускай літаратуры.
Прэмія арганізуецца Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску і Польскага інстытуту.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram